Летсіле Тэбога (англ.: Letsile Tebogo; нар. 7 чэрвеня 2003, Канье) — батсванскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў спрынце, чэмпіён Афрыкі 2022 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года.

Лёгкая атлетыка
Летсіле Тэбога
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спрынт[d]
Нарадзіўся 7 чэрвеня 2003(2003-06-07)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 65 кг
IAAF 14883897

Біяграфія правіць

19 лютага 2022 года 18-гадовы спартсмен устанавіў новы нацыянальны рэкорд у бегу на 100 метраў на чэмпіянаце Батсваны па лёгкай атлетыцы з часам 10,08 секунды. Праз два месяцы ён стаў першым чалавекам з Батсваны, які пераадолеў 10-секундны бар’ер на спаборніцтвах, паказаўшы час 9,96 секунды і ўстанавіўшы новы сусветны рэкорд сярод юнакоў да 20 гадоў. 15 ліпеня 2022 года ён палепшыў свой рэкорд у сваім першым старце на дарослых чэмпіянатах свету ў Юджыне, паказаўшы час 9,94 секунды. У наступным месяцы Тэбога зноў пабіў свой уласны рэкорд, паказаўшы вынік 9,91 секунды ў фінале чэмпіянату свету U20 у Калі, Калумбія.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, у бегу на 100 метраў, з вынікам 9,88 секунды і нацыянальным рэкордам стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету.

Зноскі