Лонданскае вока (англ.: London Eye) — адно з найбуйнейшых аглядальных колаў у свеце, знаходзіцца ў лонданскім раёне Ламбет на паўднёвым беразе Тэмзы. Адна з найпапулярнейшых славутасцяў Злучанага Каралеўства, штогод яе наведвае больш за 3 млн турыстаў[2].

Кола агляду
Лонданскае вока
англ.: London Eye
51°30′12″ пн. ш. 0°07′11″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Julia Barfield[d], David Marks[d] і Marks Barfield[d]
Дата заснавання 1999
Вышыня 135 м
Сайт londoneye.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З вышыні 135 метраў (каля 45 звычайных паверхаў) адкрываецца від практычна на ўвесь горад. Аглядальнае кола — праект архітэктараў Дэвіда Маркса і Джуліі Барфілд, які перамог на конкурсе праектаў пабудоў у гонар надыходу новага тысячагоддзя. Рэалізацыя праекта ў жыццё заняла шэсць гадоў (з 1993 па 1999).

Лонданскае вока мае 32 цалкам закрытыя і кандыцыянаваныя кабінкі-капсулы для пасажыраў, зробленыя ў форме яйка. Капсулы пранумараваны ад 1 да 33, выключаючы нумар 13[3]. Кожная 10-тонная капсула сімвалізуе адзін з 32 бора (раёнаў) Лондана і можа прыняць да 25 пасажыраў. Кола круціцца з хуткасцю 26,4 см у секунду (каля 0,9 км у гадзіну), каб адзін абарот займаў каля 30 хвілін. Каб узяць на «борт» пасажыраў кола не спыняецца — хуткасць дазваляе пасажырам ўваходзіць і выходзіць на ўзроўні зямлі. Кола спыняецца толькі каб інваліды і пажылыя людзі маглі бяспечна здзейсніць пасадку-высадку.

Кола падтрымліваецца спіцамі і выглядае як вялікае кола ровара. Асвятленне Лонданскага вока было заменена святлодыёднай падсветкай ад Color Kinetics у снежні 2006 года, каб зрабіць магчымым лічбавае кіраванне агнямі. Да пачатку працы асвятлення кола працавала да 20:00.

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. «The London Eye a complete visitor guide». The Daily Telegraph. 1 мая 2014 года.
  3. «The London Eye in numbers». The Daily Telegraph. 9 сакавіка 2015 г.

Спасылкі правіць