Луніна (Пензенская вобласць)

пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі

Лу́ніна (руск.: Лу́нино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Лунінскага раёна.

Пасёлак гарадскога тыпу
Луніна
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1665
Насельніцтва
  • 7 692 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Паштовыя індэксы
442730
Код АКАТП
Луніна на карце Расіі ±
Луніна (Пензенская вобласць) (Расія)
Луніна (Пензенская вобласць)
Луніна (Пензенская вобласць) (Пензенская вобласць)
Луніна (Пензенская вобласць)

Геаграфія

правіць

Пасёлак размешчаны за 45 км на паўночны ўсход ад Пензы, на рацэ Шукша (прыток Суры). Чыгуначная станцыя Луніна Куйбышаўскай чыгункі на лініі Рузаеўка — Пенза.

Гісторыя

правіць

Населены пункт узнік на землях, якія атрымалі ў 1665 годзе пензенец, паручнік Восіп Іванавіч Лунін і падпалкоўнік Макар Мілеўскі. Першыя дзесяцігоддзі існавання называлася Архангельскім (па царкве). Да 1710 года (магчыма, у выніку абмену землямі) сяло падорана Іванырсаўскаму Чудаву манастыру, мела 60, у 1718 годзе — 75 двароў манастырскіх сялян. У 1717 годзе сяло спалена атрадам кубанскіх «татараў», забіта 4, узята ў палон 66 чалавек (у 1722 годзе адзін з іх вярнуўся з палону). У 1719 годзе — 34 двары. У 1723 годзе зафіксавана як вотчына Чудава прыпіснога Іванырсаўскага манастыра сяло Архангельскае (Луніна); у вёсцы царква ў імя Архістратыга Міхаіла і 34 двары сялян.

У 1938 годзе Луніна аднесена да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • География России: Энциклопедический словарь / Гл. ред. А. П. Горкин. — М.: «Большая Российская энциклопедия», 1998. — С. 336. — 800 с. — 35 000 экз. — ISBN 5-85270-276-5.