Луцый Аней Карнут

Луцый Аней Карну́т (лац.: Lucius Annaeus Cornutus або Phurnutus) — родам з Паўночнай Афрыкі, філосаф-стоік, настаўнік Персія.

Луцый Аней Карнут
Дата нараджэння каля 10-я[1] ці каля 20[2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 80-я[1] ці 65[2]
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, паэт
Навуковая сфера філасофія і стаіцызм[3]
Вядомыя вучні Persius[d] і Claudius Agathemerus[d]

Біяграфія

правіць

Карнут быў выхадцам паўночнаафрыканскага горада Лептыс-Магна ў Лівіі, але пражываў ён па большай частцы ў Рыме. Быў вядомы перш за ўсё як настаўнік і сябар Персія, пятая сатыра якога адрасавана яму. Пасля смерці Персія Карнут вярнуў яго сёстрам тую долю спадчыны, якую нябожчык адпісаў яму, але у сябе пакінуў бібліятэку Персія, якая налічвала прыблізна 700 тамоў. Карнут быў высланы рымскім імператарам Неронам каля 66 года.

Яго галоўны твор, які дайшоў да нашых часоў — філасофскі трактат «Грэчаскае багаслоўе», назва прыдумана, як відаць, пазней. Гэта быў ранні прыклад рымскага адукацыйнага трактата.

Зноскі

  1. а б Dictionnaire des philosophes antiques II // Dictionnaire des philosophes antiques / R. GouletParis: CNRS, 1994. — P. 462.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Czech National Authority Database Праверана 8 лютага 2023.

Літаратура

правіць

Тэксты і пераклады:

Даследаванні:

  • Торшилов Д. О. Композиция трактата Корнута и соотношение аллегории с этимологией // Труды «Русской антропологической школы»: Вып.5. М.: Российск. гуманит.ун-т, 2008. С.522-535.- ISBN 978-5-7281-1048-4