Адкрыць галоўнае меню

Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай

(Пасля перасылкі з Львоўскі оперны тэатр)

Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета ім. С. А. Крушальніцкай — тэатр у Львове (Украіна). Адрас: Львоў, праспект Свабоды, 28.

Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай
Lviv.Theatre.of.Opera.and.Ballet.jpg
Заснаваны 1900
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Львоў
Адрас Львоў, праспект Свабоды, 28
Архітэктар Zygmunt Gorgolewski[d]
Умяшчальнасць 1 100
Дырэктар Tadey Eder[d]
Сайт opera.lviv.ua
Commons-logo.svg Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У 1895 годзе быў аб’яўлены конкурс, у якім перамог праект дырэктара Львоўскай вышэйшай мастацка-прамысловай школы Зігмунта Гаргалеўскага. З. Гаргалеўскі кіраваў усімі землянымі і будаўнічымі работамі. Будаўніцтва пачалося ў чэрвені 1897 гады і доўжылася амаль тры гады.

Вялікі гарадскі тэатр (так зваўся Оперны тэатр да 1939 года) адкрыўся 4 кастрычніка 1900 года. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел пісьменнік Генрык Сянкевіч.

У 1956 годзе атрымаў імя Івана Франко, у 1966 годзе — званне акадэмічнага. У канцы 1970-х закрываўся на рэканструкцыю, ізноў быў адкрыты ў 1984 годзе. У 1996 годзе тут адбывалася адна з сустрэч прэзідэнтаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.