Людміла Яфімаўна Ціханава

Людміла Яфімаўна Ціханава (нар. 9 мая 1939, в. Цярпенне, Мэлітопальскі раён, Запарожская вобласць, УССР) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі народанасельніцтва і дэмаграфіі. Доктар эканамічных навук (2003), прафесар (2006).

Людміла Яфімаўна Ціханава
Дата нараджэння 9 мая 1939(1939-05-09) (84 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка прамысловасці», 1962).

Працавала ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (1989—2002, загадчык аддзела дэмаграфічнай палітыкі, занятасці і рынку працы), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2002, эканамічны факультэт, кафедра міжнароднага менеджменту, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка народанасельніцтва; менеджмент; кіраванне персаналам; эканоміка і арганізацыя працы.

Бібліяграфія правіць

  • Государственное регулирование демографических процессов в Республике Беларусь : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 24.10.2002 : утверждена 30.04.2003 / Тихонова Людмила Ефимовна. — Москва, 2002.
  • Демография Беларуси : учебное пособие для студентов экономических, социологических и географических спациальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Л. Е. Тихонова. — Минск, 2004.
  • Регулирование демографических процессов в Беларуси / Л. Е. Тихонова. — Минск, 2002.

Зноскі