Лютыя

Дагледжаная версія была праверана 17 кастрычніка 2022. 1 змена чакае праверкі.

Лю́тыя[1] (трансліт.: Liutyja, руск.: Лютые) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Лютыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 69 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Лютыя на карце Беларусі ±
Лютыя (Беларусь)
Лютыя
Лютыя (Мінская вобласць)
Лютыя

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета. З 5 мая 1962 года да 28 ліпеня 1966 года вёска з’яўлялася цэнтрам Акцябрскага сельсавета[2][3].

Гісторыя

правіць

Вядома з 1624 года, вёска ў Чарэйскім маёнтку канцлера Льва Сапегі Вялікага Княства Літоўскага. У 1663 годзе Сапега перадаў сяло свайму сыну Казіміру Леану. У 1713 годзе 33 двары, 20 валок зямлі. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, 37 двароў, 252 жыхары. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады вёска ў Смародзінскім сельсавеце Чарэйскага раёна, потым Абчугскім сельсавеце Крупскага раёна, з 1962 да 1966 года — цэнтр Акцябрскага сельсавета. У 1930-я гады створаны калгас «Ударнік», у вёесцы 96 двароў, 402 жыхары. У 1941 годзе ў вёсцы 96 двароў, 402 жыхары. У Вялікаю Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічала падпольная група. На франтах вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 38 чалавек, спалена 14 двароў, знішчаны 41 мірны жыхар. З 1957 года ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». На 1 студзеня 1998 года 52 гаспадаркі, 110 жыхароў. Клуб, бібліятэка, крама[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лю́ты (каля Лю́таў)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 616. — 637 с.

Спасылкі

правіць