Лютэр Эбен Барлоу
Лютэр Эбен Барлоу (англ.: Luther Eeben Barlow; нар. 1953) — адстаўны палкоўнік паўднёваафрыканскай арміі, заснавальнік ПВК «Executive Outcomes».
Лютэр Эбен Барлоу | |
---|---|
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Замбіі. У 1960-я пераехаў у ПАР. На ваеннай службе з 1972 года. Узначальваў інжынерныя падраздзяленні 53-га і 54-га пяхотных батальёнаў у Намібіі. Потым атрымаў прызначэнне ў 32-і батальён спецназа ў Анголе, дзе атрымаў пасаду намесніка камандзіра[1].
Пазней працаваў у Бюро грамадзянскага супрацоўніцтва, сакрэтнай паўднёваафрыканскай спецслужбе. У інтарэсах разведкі ў 1989 годзе стварыў ПВК «Executive Outcomes»[2][3], якая праз 9 гадоў была ліквідавана[4].
У 2009 годзе прызначаны старшынёй ПВК «STEP International»[5]. У 2020 годзе пакінуў фірму і аднавіў «Executive Outcomes»[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Rosen, Fred (2005). Contract warriors. New York, NY: Penguin Group (USA), Inc. p. 13. ISBN 978-1-4406-9063-1.
- ↑ The War Business | Journeyman Pictures . www.journeyman.tv. Праверана 21 снежня 2022.
- ↑ Select Committee on Foreign Affairs Minutes of Evidence. CHAPTER 2—THE PRIVATE MILITARY COMPANIES PERSPECTIVE . UK Parliament (1 жніўня 2002). Праверана 21 December 2022.
- ↑ Mercenaries : an African security dilemma. Abdel-Fatau Musah, Kayode Fayemi. London: Pluto Press. 2000. p. 194. ISBN 978-1-84964-039-8.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: іншае (спасылка) - ↑ Murphy, Jack. Eeben Barlow Speaks Out (Pt. 1): PMC and Nigerian Strike Force Devastates Boko Haram (англ.). SOFREP (23 мая 2020). Праверана 21 снежня 2022.
- ↑ STTEP INTERNATIONAL . www.sttepi.com. Праверана 21 снежня 2022.