Ляснянскі лагер смерці

Ляснянскі лагер смерці — лагер смерці, створаны нацысцкімі акупантамі ў верасні 1941 года ў в. Лясная.

Лагер меў № 337 і прызначаўся для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных  (руск.), у ім пастаянна ўтрымлівалі каля 5,5 тысяч чалавек. Лагер быў абнесены некалькімі радамі калючага дроту. Баракі былі перапоўнены, таму большасць вязняў і зімой заставалася пад адкрытым небам. Пры непасільнай фізічнай працы выдавалі на 1 чалавека на дзень 125 гр хлеба з апілкамі і 1,5 л баланды. Вязні штодзень паміралі ад голаду, інфекцыйных і прастудных хвароб. Рэгулярна праводзіліся масавыя расстрэлы; у жніўні 1942 года з-за адмовы вязняў ісці ў фашысцкія фарміраванні за суткі знішчана 720 чалавек. У 1942 годзе лагер меў філіял (баранавіцкая турма) і 6 аддзяленняў (у Івацэвічах, Стоўбцах, г.п. Гарадзея і вёсках Пагарэльцы Нясвіжскага, Даманава і г. Косава Івацэвіцкага раёнаў). Гітлераўцы практыкавалі масавыя расстрэлы, павешанні і катаванні вязняў, ужывалі для іх знішчэння «душагубкі». За 1941—1944 гадах у гэтым лагеры акупанты загубілі каля 88,5 тысяч чалавек.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.