Леанід Ігнатавіч Валаховіч
Леанід Ігнатавіч Валаховіч (нар. 28.7.1928, в. Лужкі, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1964), дацэнт (1968)[2].
Леанід Ігнатавіч Валаховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1928[1] (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Жонка | Ніна Георгіеўна Краснова |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан |
Навуковая сфера | палітычная гісторыя[d], гісторыя Беларусі, гісторыя камунізму[d] і педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[1] (1964) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філасофскае аддзяленне, кваліфікацыя «Выкладчык дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму», 1953; аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя КПСС», 1957)[2].
Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1957—1993, дацэнт кафедры «Палітычная гісторыя», у 1970—1972 — загадчык кафедры, 1968—1970 — дэкан факультэта па навучанні замежных студэнтаў)[2].
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі; педагогіка вышэйшай школы[2].
Бібліяграфія правіць
- Партийное строительство в Белоруссии в первые годы нэпа (1921 г. ― май 1924 г.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Л. И. Волохович. ― Минск, 1963.
Узнагароды правіць
Атрымаў званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1982).
Зноскі
- ↑ а б в http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar738729&strq=l_siz=10
- ↑ а б в г [http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar738731&strq=l_siz=10 Валаховіч, Леанід Ігнатавіч (кандыдат гістарычных навук; нар. 1928) ]
Літаратура правіць
- Валаховіч Леанід Ігнатавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 207.
- Кафедра «История, мировая и отечественная культура» БНТУ: создание и этапы реорганизации / А. Н. Кукса // Научные труды кафедры «История, мировая и отечественная культура» БНТУ. — Минск, 2011. — С. 4―16.