МАЗ-509

грузавы аўтамабіль
(Пасля перасылкі з МАЗ-509А)

МАЗ-509савецкі буйнатанажны грузавы аўтамабіль-лесавоз, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.

МАЗ-509
МАЗ-509А с прычэпам-роспускам
МАЗ-509А с прычэпам-роспускам
Вытворца МАЗ
Месца вытворчасці Мінск, БССР
Гады выпуску 1967—1990
Храналогія
МАЗ-501 МАЗ-5434

Гісторыя

правіць

У 1967 годзе на замену МАЗ-501 Мінскі аўтазавод пачаў серыйны выпуск лесавозаў МАЗ-509П (Пруск.: переходный).

З 1969 года пачаўся выпуск удасканаленага МАЗ-509. З 18,4 да 20 тон вырасла грузападымальнасць. Як і ў базавага грузавіка МАЗ-500А, колавая база павялічылася да 3950 мм. Штогадовы тыраж лесавозаў МАЗ-509 складаў каля 2700 штук[1].

У 1973 годзе лесавозу быў прысвоены дзяржаўны знак якасці[2].

У 1976 годзе лесавоз быў абноўлены (індэкс мадэрнізаванай машыны — МАЗ-509А). Аўтамабіль атрымаў знешнія адрозненні МАЗ-5335. Яшчэ на тону вырасла грузападымальнасць, з’явілася новая тармазная сістэма (паасобная, свая ў кожнага моста). У такім выглядзе МАЗ-509А выпускаўся да 1990 года. Выпуск складаў 2700—2800 машын у год[1].

Выкарыстоўваўся з 2-восевымі прычэпамі ГКБ-9383 або ТМЗ-803М.

Тэхнічныя характарыстыкі

правіць
Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-509А[3]
Дапушчальная маса прычэпа-раскатаў з грузам, кг 21000
Нагрузка на конік аўтамабіля, кгс 5500
Маса цягача без нагрузкі, кг 8800
Размеркаванне ўласнай масы па восях, кг на пярэднюю 4410
на заднюю 4390
Макс. дазволеная маса аўтамабіля, кг 14450
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю 4950
на заднюю 9500
Дарожныя прасветы пад восямі, мм пярэдняй 310
задняй 300
Габарыты: даўжыня×шырыня×вышыня, мм 6770×2700×3000 (вышыня разам з загружанымі на цягач раскатамі — 3660)
Колавая база, мм 3950
Максімальная хуткасць, км/г 60
Тармазны пуць з хуткасці 40 км/г, м 21
Расход паліва, л/100 км 48
Шыны 320-508 (12,00-20)
Паліўны бак, л два па 175

Крыніцы

правіць
  1. а б "Нашемарки" в лесовозном деле (руск.). mpark.pro (3 чэрвеня 2016). Праверана 8 студзеня 2024.
  2. К 50-летию советского автомобилестроения. Краткая биография автозаводов(руск.) // За рулём : часопіс. — 1974. — № 8. — С. 23.
  3. НИИАТ 1985, с. 123.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць