МЗКЦ-6001 — паўнапрываднае колавае 3-восевае шасі. Вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў. На базе распрацоўкі створаны тактычны аўтамабіль МЗКЦ-600103.

МЗКЦ-6001
Тактычны аўтамабіль МЗКЦ-600103
Тактычны аўтамабіль МЗКЦ-600103
Вытворца МЗКЦ
Месца вытворчасці Мінск, Беларусь
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МЗКЦ-6001 на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы ўзор машыны быў прадстаўлены ў Мінску на Дзень горада восенню 2008 года[1].

Канструкцыя правіць

Даўжыня — 9010 мм, шырыня — 2550 мм, вышыня — 3425 мм, кліранс — 370 мм (з магчымасцю рэгулявання)[2].

У залежнасці ад пажаданняў заказчыка шасі можа камплектавацца рухавіком альбо ЯМЗ-7513 (420 к. с.)[3], альбо Caterpillar C13 (440 к. с.)[4]. У якасці каробкі перадач можа выкарыстоўвацца альбо механічная ГМП-400 уласнай вытворчасці, альбо аўтаматычная Allison 4500SP[3][2].

Максімальная хуткасць — 105 км/г (з рухавіком Caterpillar; максімальная хуткасць з рухавіком ЯМЗ — 90 км/г[1]), бакавы ўхіл — 60%, мінімальны радыус развароту — 10 м[2]. Запас ходу — да 1000 км (у мадыфікацыі 600103 з двума паліўнымі бакамі па 300 л)[2].

Падрыхтаваная маса шасі — 14 т, маса грузу — 10 т, поўная маса — 24 т. Дапушчальныя восевыя масы — 8000 кг на кожную вось[3]. Маса падрыхтаванага тактычнага аўтамабіля МЗКЦ-600103 складае 16,1 т, грузападымальнасць — 8,7 т, поўная маса — 24,8 т, размеркаванне поўнай масы па восях — па 8,3 т[2].

У мадыфікацыі 600103 кабіна 2-месцавая, адкідальная, абсталявана сістэмай кандыцыянавання і ацяплення, з люкам у даху[2]. Грузавая бартавая тэнтаваная платформа ў мадыфікацыі 600103 разлічана на перавозку да 18 чалавек, мае назіральныя вокны, вентыляцыйныя клапаны і адкідныя лаўкі[2]. Аўтамабіль абсталяваны электрычнай лябёдкай з максімальным цягавым высілкам у 88,3 кН[2].

Эксплуатанты правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Батькин спецназ ( грузовик МЗКТ-6001 ). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  2. а б в г д е ё ж МЗКТ-600103. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  3. а б в Колесное шасси МЗКТ- 6001. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  4. МЗКТ-600103. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  5. United Arab Emirates orders Belarusian tactical vehicles. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.