МЗКЦ-79221
МЗКЦ-79221 (руск.: МЗКТ-79221) — спецыяльнае колавае шасі вялікай грузападымальнасці вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў. Распрацоўвалася ў 1996—1997 гадах, серыйны выпуск пачаты ў 2000 годзе.
МЗКЦ-79221 | |
---|---|
Вытворца | МЗКЦ |
Месца вытворчасці | Мінск, |
Вікісховішчы | на
Выкарыстоўваецца як носьбіт пускавых установак ракетных комплексаў «Топаль-М» і «Ярс». Для мантажу цывільнага абсталявання выпускаецца мадыфікацыя МЗКЦ-79221-100.
Канструкцыя
правіцьМЗКЦ-79221 мае дзве кабіны, якія размешчаны абапал рухавіка. Левая — двухмесцавая, правая — аднамесцавая. Абедзве выраблены са шклапластыку, абсталяваны сістэмай фільтрацыі і вентыляцыі, падагравальнікам, сродкамі сувязі і сістэмай дэгазацыі. Рама — жорсткая, ланжэроннага тыпу.
Рухавік — ЯМЗ-847.1 (дызельны, 4-тактны, V12, з непасрэдным упырскам паліва і вадкасным астуджэннем); аб’ём — 25860 см³; дыяметр цыліндра × ход поршня — 140 мм× 140 мм; магутнасць — 588 кВт (800 к. с.) пры 2100 аб/хв; максімальны круцільны момант — 3090 Н*м (315 кГс*м) пры 1400-1500 аб/хв.
Каробка перадач — гідрамеханічная.
Колавая формула — 16×16/12. Колы трох пярэдніх і трох задніх восей паваротныя. Вядучыя восі маюць цэнтральныя рэдуктары з міжвосевымі і міжколавымі дыферэнцыяламі, колавыя рэдуктары — планетарныя. Падвеска — незалежная, гідрапнеўматычная. Рулявое кіраванне мае гідраўлічны ўзмацняльнік. Тармазная сістэма — двухконтурная, з пнеўмагідраўлічным прывадам. Шыны — пнеўматычныя, 1600х600-685 (мадэль ВІ-178А або ВІ-178АУ). Усталявана сістэма рэгулявання ціску паветра ў шынах.
Электрычнае абсталяванне мае намінальнае напружанне 24В, абсталявана 4 акумулятарамі па 380 Аг.
Тэхнічныя характарыстыкі
правіць- Габарыты (даўжыня×шырыня×вышыня), мм: 19560×3370×3180;
- Колавая база, мм: 1750+2400+1800+2200+1800+1800+1750;
- Падрыхтаваная маса, кг: 44000;
- Грузападымальнасць, кг: 80000;
- Поўная маса, кг: 124000;
- Максімальная хуткасць, км/г: 45;
- Ёмістасць паліўных бакаў, л: 825;
- Запас ходу па паліве, км: 500;
- Дарожны прасвет, мм: 475;
- Радыус павароту, м: 18;
- Вугал уезду: 16°;
- Вугал з’езду: 15°;
- Максімальны пераадольваемы ўздым: 55%;
- Пераадольваемы брод, м: 1,1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МЗКЦ-79221
- Адказ «Зорным войнам» . Мінскі завод колавых цягачоў // volatdefence.com. Праверана 14 лістапада 2023.
- Шасси МЗКТ-79221 (руск.). Мінскі завод колавых цягачоў // volatdefence.com. Праверана 14 лістапада 2023.
- МЗКТ-79221 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 14 лістапада 2023.