«МХП-Арэна» (ням.: MHPArena) — стадыён у нямецкім Штутгарце, хатняя арэна футбольнага клуба «Штутгарт», умяшчальнасць 60 449 гледачоў. Быў пабудаваны ў 1933 годзе па праекце архітэктара Паўля Бонаца.

МХП-Арэна
Выява лагатыпа
Месцазнаходжанне
Архітэктар Paul Bonatz[d] і Friedrich Eugen Scholer[d]
Уладальнік Штутгарт
Хатняя каманда Штутгарт
Умяшчальнасць 60 441
Сайт mhparena-stuttgart.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранейшыя назвы:

  • 1933—1945: «Адольф-Гітлер-Кампфбан» (Adolf-Hitler-Kampfbahn)
  • 1945—1949: «Сенчуры Стадыум» (Century Stadium/Kampfbahn)
  • 1949—1993: «Некарштадыён» (ням.: Neckarstadion)
  • 1993—2008: «Готліб-Даймлер-Штадыён» (ням.: Gottlieb-Daimler-Stadion)
  • 2008—2023: «Мерседэс-Бенц Арэна» (ням.: Mercedes-Benz Arena)
  • з 2023 года — «МХП-Арэна»

Стадыён прымаў матчы чэмпіянатаў свету 1974 і 2006 гадоў (4 і 6 адпаведна), а таксама 2 матчы чэмпіянату Еўропы 1988 года (Англія — ​​Ірландыя 0:1 і паўфінал СССР — Італія 2:0).