Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі
Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Магілёве.
Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі | |
---|---|
Заснавана | 1 студзеня 1973 |
Тып | дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d] |
Адрас | Магілёў, вул. Крупскай, 137-1 |
Сайт | bagima.by |
Гісторыя
правіцьСпецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву № 6 была заснавана 1 студзеня 1973 года.
У 1978 годзе было адкрыта аддзяленне акрабатыкі, а ў 1982 годзе — аддзяленне скачкоў на батуце.
У 2005 годзе СДЮШАР № 6 была рэарганізавана ў дзяржаўную спецыялізаваную вучэбна-спартыўную ўстанову «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву „Багіма“».
Будынкі
правіцьАддзяленне мастацкай гімнастыкі да 2020 года знаходзілася на вуліцы Ленінскай, 25. Гэты будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік архітэктуры класіцызму. Ён быў пабудаваны ў 1780-х гадах як палац архіепіскапа. Паколькі будынак не рэкамендаваны спецыялістамі для заняткаў спортам і не адпавядае міжнародным стандартам па мастацкай гімнастыцы, то кіраўніцтва СДЮШАР шукае іншыя варыянты размяшчэння сваіх выхаванак[1].
Апісанне
правіцьНа 2020 год у школе працуюць 5 аддзяленняў:
- акрабатыка спартыўная;
- гімнастыка спартыўная;
- гімнастыка мастацкая;
- скачкі на акрабатычнай дарожцы;
- скачкі на батуце.
Вядомыя выхаванцы
правіць- Святлана Баітава — беларуская гімнастка
- Аляксандр Кружылаў — беларускі гімнаст
- Вячаслаў Марозаў — беларускі трамплініст
- Ганна Пазднякова — беларуская акрабатка
- Таццяна Пятрэня — беларуская скакун на батуце
- Якаў Ракіцкі — беларускі скакун на батуце
- Віталь Рудніцкі — беларускі гімнаст
Зноскі
- ↑ Отделение художественной гимнастики СДЮШОР «Багима» переедет с улицы Ленинской в Могилеве(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
правіць- Гісторыя школы Архівавана 28 лютага 2020. (руск.)