Мадонна з дзіцем (Віварыні, Эрмітаж)

карціна

Мадонна з дзіцем — карціна аўтарства Барталамеа Віварыні, якая захоўваецца ў Эрмітажы, падпісаная і датаваная 1490 годам.

Барталамеа Віварыні
Мадонна з дзіцем. 1490
Матэрыял Палатно, алей, тэмпера
Тэхніка перанос з дрэва на палатно
Памеры 57,5 × 46,5 см
Эрмітаж, г. Санкт-Пецярбург
(інв. ГЭ-4116[1])

Апісанне правіць

 
Поліптых са Святым Якавам, Мадоннай з Дзіцем і святымі

Перанесена з панэлі на палатно ў 1859 годзе. Падчас пераносу атрымала пашкоджанні, асабліва сур'ёзныя страты фарбы можна бачыць на тварах Божай Маці і Дзіцяці[2].

Карціна блізкая па кампазіцыі да «Поліптыха са Святым Якавам, Мадоннай з Дзіцем і святымі», які знаходзіцца ў калекцыі Музея Геці і намаляваны ў той самы год[2].

У «Мадонне з дзіцем» Віварыні адчуваецца ўвага да колеру і агульнае для мастакоў венецыянскага Адраджэння імкненне да багацця каляровага строю[3].

Правенанс правіць

Набытая ў Венецыі графам Паўлам Строганавым  (руск.) у 1857 годзе ў гандляра Паала Фабрыса. Перададзена ў Эрмітаж са Строганаўскага палаца ў Петраградзе ў 1922 годзе[2][4].

Зноскі