Прынцэса Майкл Кенцкая (народжаная баранеса Марыя-Хрысціна Ганна Агнес Ядвіга Іда фон Рэйнбіц, англ.: Princess Michael of Kent nee Baroness Marie-Christine Anna Agnes Hedwig Ida von Reibnitz; нар. 15 студзеня 1945[6]) — прадстаўніца брытанскае каралеўскае сям’і нямецкага, аўстрыйскага, чэшскага і венгерскага паходжання, жонка прынца Майкла Кенцкага, унука караля Георга V. Да вядомасці як аўтаркі кніг была дызайнерам інтэр’еру. Напісала некалькі кніг пра еўрапейскія каралеўскія сем’і.

Майкл Кенцкая
ням.: Marie Christine von Reibnitz
Нараджэнне 15 студзеня 1945(1945-01-15)[1][2][…] (79 гадоў)
Род Віндзорская дынастыя і Reibnitz[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Marie Christine Anna Agnes Hedwig Ida von Reibnitz
Бацька Günther von Reibnitz[d][4]
Маці Maria Anna Carolina Franziska Walpurga Bernadette Gräfin Szapáry von Muraszombath, Széchysziget und Szapár[d][4]
Муж Thomas Troubridge[d][5] і Майкл Кенцкі[d][5]
Дзеці Lord Frederick Windsor[d][4] і Lady Gabriella Windsor[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць пісьменніца, гісторык, біёграф
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Прынцэса Майкл нарадзілася як баранэса Марыя-Хрысціна Ганна Агнес Ядвіга Іда фон Рэйнбіц[7] 15 студзеня 1945 года ў Карлсбадзе, горадзе тагачаснага Трэцяга рэйху, цяперашніх Карлавых Варах у Чэхіі.

Паходзіла з сілезскага арыстакратычнага роду Рэйнбіц, які вядомы з 1288 года. Радавой сядзібай сям’і быў замак Рэйбніц. Па бацькоўскай лініі прынцэса Майкл нашчадніца бурграфа фон Дохна, Геранда III фон Траўтмансдорфа і роду Носціц, якія таксама і продкі каралевы Лізаветы II[8].

Заўвагі правіць

  1. http://www.telegraphindia.com/1061028/asp/frontpage/story_6927862.asp
  2. Lundy D. R. Marie-Christine Agnes Hedwig Ida Baronin von Reibnitz // The Peerage
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 4 ліпеня 2021.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Princess Michael of Kent. Hello Magazine (15 студзеня 2015). Праверана 19 August 2016.
  7. Ланглі, Вільям. Princess Michael of Kent: life beneath the tiara. The Telegraph (15 снежня 2013).
  8. van de Pas, Leo (2005). Sinners and Saints: A Biographical Introduction to the Ancestors of HRH Princess Michael of Kent. ISBN 0-646-45007-7.