Майкл Олівер (футбольны суддзя)
Майкл Олівер (англ.: Michael Oliver; нар. 20 лютага 1985, Ашынгтан, Нортамберленд) — англійскі футбольны суддзя, які абслугоўвае матчы Прэм’ер-лігі, а таксама англійскія нацыянальныя кубкавыя турніры. Пачаў судзіць матчы Прэм’ер-лігі ў 2010 годзе, стаўшы самым маладым суддзёй у гісторыі гэтага турніру (пабіўшы рэкорд Сцюарта Атуэла, усталяваны ў 2008 годзе).
Майкл Олівер | |
---|---|
англ.: Michael Oliver | |
Род дзейнасці | футбольны суддзя |
Дата нараджэння | 20 лютага 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Судзейская кар’ера
правіцьОлівер пачаў судзіць матчы з 14-гадовага ўзросту па рэкамендацыі свайго бацькі, Клайва, які працаваў футбольным арбітрам. У 2007 годзе быў уключаны ў нацыянальны спіс арбітраў і быў галоўным арбітрам на фінале плей-оф Нацыянальнай канферэнцыі, які прайшоў на стадыёне «Уэмблі». Пасля ўстанавіў шэраг рэкордаў, стаўшы самым маладым лайнсменам у Футбольнай лізе, самым маладым галоўным арбітрам у Футбольнай лізе і самым маладым чацвёртым арбітрам у Прэм’ер-лізе.
У жніўні 2010 года Майкл Олівер быў уключаны ў «Абраную групу суддзяў». 21 жніўня 2010 года ён адсудзіў свой першы матч у Прэм’ер-лізе паміж «Бірмінгем Сіці» і «Блэкберн Роверс» ва ўзросце 25 гадоў і 182 дзён, пабіўшы рэкорд Сцюарта Атуэла, які да гэтага моманту быў самым маладым суддзёй матчу Прэм’ер-лігі.
У маі 2022 года ФІФА прызначыла яго адным з 36 галоўных суддзяў чэмпіянату свету па футболе 2022 года ў Катары.
У красавіку 2024 года быў адабраны адным з галоўных арбітраў у ліку 19 судзейскіх брыгад для абслугоўвання матчаў Чэмпіянату Еўропы па футболе, які адбудзецца ў чэрвені-ліпені 2024 года на футбольных палях Германіі.
Крыніцы
правіць