Майстар Павал з Левачы

Майстар ПАВАЛ з Левачы (па-славацку: Majster Pavol z Levoče) — познегатычны разьбяр і мастак, які працаваў на землях сённяшняй Славакіі на мяжы 15-16 стст.

Фрагмент алтара працы Паўла з Левачы

Нарадзіўся ў другой палове 15 ст. Памёр паміж 1537, калі яшчэ згадваецца ў дакументах, і 1542, калі згадваецца ўжо ягоная ўдава. Праўдападобна, належаў да кракаўскага разьбярскага цэха. З прычыны падабенства стыляў выказвалася гіпотэза, што майстар Павал быў вучнем Віта Ствоша.