Максім Вячаслававіч Гусцік

Максім Вячаслававіч Гусцік (1 мая 1988, Мінск — 9 снежня 2023[5]) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка) і трэнер па фрыстайле. Пераможца і прызёр этапаў Кубку свету, удзельнік Алімпійскіх гульняў.

Максім Вячаслававіч Гусцік
руск.: Максим Вячеславович Густик
Пол мужчынскі пол
Мянушка Max[3]
Спецыялізацыя фрыстайл[4]
Нарадзіўся 1 мая 1988(1988-05-01)
Памёр 9 снежня 2023(2023-12-09)[2] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 182 см[3]
Вага 79 кг[3]

Біяграфія правіць

У 2006 і 2007 годзе выйграваў моладзевыя чэмпіянаты свету. Дэбютаваў на Кубку свету 1 сакавіка 2008 года ў Маскве, дзе заняў 10-е месца.

У 2011 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дыр-Велі, дзе заняў 11-е месца ў лыжнай акрабатыцы. У лютым 2012 года ў аўстрыйскім Крайшбергу ўпершыню трапіў на кубкавы подыум, стаў другім.

1 лютага 2013 года атрымаў першую ў кар’еры перамогу на Кубку свету, выйграўшы спаборніцтвы ў Дыр-Велі. Яшчэ раз бронзавым прызёрам ва ўкраінскім Букавелі. На чэмпіянаце свету ў Нарвегіі меў 15-ы вынік.

Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў старшым трэнерам нацыянальнай каманды па фрыстайле.

Загінуў у 2023 годзе ва ўзросце 35 гадоў.[6][5]

Крыніцы правіць