Максім Уладзіміравіч Місько
Максім Уладзіміравіч Місько (нар. 25 лютага 1972, Мінск) — беларускі юрыст і палітык. Кандыдат юрыдычных навук.
Максім Уладзіміравіч Місько | |
---|---|
Нараджэнне |
25 лютага 1972 (51 год) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук[d] |
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта |
Месца працы |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.
Працаваў прыватным прадпрымальнікам, камерцыйным дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аграмінфуд», дырэктарам, юрысконсультам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эстэртэкс».
З’яўляецца старшынёй праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», дацэнтам кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].