Малы Ахорнбодэн (ням. Kleiner Ahornboden) — закрыты парослы лесам ландшафт у паўночнай частцы горнага масіва Карвендэль у Аўстрыі; частка тырольска-баварскага біясфернага запаведніка (пачынаючы з 1928 года), каля 720 км² якога знаходзяцца на тэрыторыі паўночнага Тыроля. Нізказаселены рэгіён. Вызначаецца высокай канцэнтрацыяй ложнаплатанавага (горнага) клёна ці явара (Acer pseudoplatanus), ад назвы дрэва паходзіць і нямецкая назва ланшафта Ahornboden (бел. зямля клёна).

Малы Ахорнбодэн

Малы Ахорнбодэн ляжыць у паўночнай частцы даліны Яханісталь на вышыні 1400 метраў, непасрэдна перад крутымі абрывістымі паўночнымі склонамі альпійскага горнага ланцуга Хінтэрауталь-Вомпер. Знаходзіцца на адлегласці прыкладна 3 пешых гадзін ад вёскі Хінтэррыс (928 м над узроўнем мора).

Глядзі таксама: Вялікі Ахорнбодэн