Малінаўскі нацыянальны польскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Парыцкім раёне Гомельскай вобласці БССР

Малі́наўскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Малінаўка.

Малінаўскі нацыянальны польскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Парыцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Малінаўка
Дата ўтварэння 5 снежня 1931
Дата скасавання 14 мая 1936

Утвораны 5 снежня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна БССР у складзе 7 населеных пунктаў Шчадрынскага і Сцяпскога сельсаветаў (Буды, Каменка, Ліпкі, Малінаўка, Навозы, Сыцін і Успалішчы)[1]. 14 мая 1936 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сцяпскога і Шчадрынскага сельсаветаў.

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра арганізацыю Малінаўскага польскага нацыянальнага сельскага савету ў Парыцкім раёне // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 51.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.