Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне

Кало́на Перамо́гі ў Вызваленчай вайне (эст.: Vabadussõja võidusammas) размешчаная на плошчы Свабоды ў Таліне (Эстонія). Адкрыццё мемарыяла, прысвечанага памяці загінуўшых у вайне за незалежнасць, адбылося 23 чэрвеня 2009.

Манумент
Калона Перамогі ў вайне за незалежнасць
эст.: Vabadussõja võidusammas
Калона Перамогі і Царква Святога Яна
Калона Перамогі і Царква Святога Яна
59°26′02,59″ пн. ш. 24°44′36,18″ у. д.HGЯO
Краіна Эстонія
Места Талін
Дата заснавання 23 чэрвеня 2009
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт

АпісаннеПравіць

Помнік уяўляе сабой бетонную калону вышынёй 23,5 м, пакрытую 143 шклянымі плітамі са святлодыёдным падсвятленнем.

Помнік выкананы ў форме Крыжа Свабоды II класы I ступені. Гэта найвышэйшая ўзнагарода за асабістую адвагу за час існавання ў 1919—1925 гадах аніводнага разу не была ўручана ніводнай асобе.

ГісторыяПравіць

Ідэя стварэння манументу з'явілася яшчэ ў 1919 годзе, у канцы вайны. За перыяд 1918—1920 загінулі 3588 чалавек, 13 774 эстонцаў былі паранены[1].

У 1936 быў прыняты закон, што прадугледжваў усталяванне нацыянальнага манументу, аднак падрыхтоўчыя працы былі перарваны Другой сусветнай вайной, за якой прыйшла савецкая акупацыя.

 
Усталяванне калоны

Па здабыцці незалежнасці ў 1991 годзе пытанне пра ўсталяванне помніка загінуўшым у вайне 1918—1920 паўстала ізноў. Увесну 2005 Рыйгікогу прыняў пастанову аб тым, што помнік будзе ўсталяваны на талінскай плошчы Свабоды. На конкурсе, у якім узялі ўдзел больш за 40 праектаў, перамагла праца «Лібертас» Райнера Штэрнфельда, Андры Лайдрэ, Кадры Кігі і Анта Саві.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Facts about the War of Independence. The Estonian War Museum.

СпасылкіПравіць