Мані
Мані (216—273(276)) — персідскі прапаведнік, заснавальнік маніхейства. Нарадзіўся ў Вавілоніі, дзяцінства і юнацтва правёў у манастыры элкасітаў, дзе атрымаў рэлігійную адукацыю. Ва ўзросце 24 гадоў пачаў прапаведаваць новую рэлігію, якая, як ён лічыў, аб'яднае ўсе папярэднія рэлігіі. Шмат падарожнічаў па Персіі і яе ваколіцах (Індыі і Сярэдняй Азіі). Быў пісьменны, самастойна пісаў свае кнігі і ўпрыгожваў іх сваімі малюнкамі, за гэта атрымаўшы мянушку «Мастак». Забіты па ініцыятыве святароў афіцыйнай зараастрыйскай царквы. Дзень смерці Мані з'яўляецца галоўным маніхейскім святам (Бема).
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Encyclopædia Iranica / N. Sims-Williams, A. Ashraf, H. Borjian et al. — USA: Columbia University, 1982. — ISSN 2330-4804 Праверана 24 сакавіка 2017.
Мані | |
---|---|
𐭌𐭀𐭍𐭉 𐭬𐭠𐭭𐭩 𐮋𐮀𐮌𐮈 𐫖𐫀𐫗𐫏 | |
![]() | |
Род дзейнасці | багаслоў, пісьменнік, прарок, рэлігійны лідар |
Дата нараджэння | каля 14 красавіка 216 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 274[1] (57 гадоў) ці 26 лютага 277[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
![]() |