Марат Генадзьевіч Жылінскі

Мара́т Гена́дзьевіч Жылі́нскі (нар. 23 сакавіка 1976, в. Ухвала, Крупскі раён) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014—2018), дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Марат Жылінскі
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 5-га склікання
з 2012
намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па навуковай працы
красавік 2011 — 2012
рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
15 снежня 2014 — 22 мая 2018
Папярэднік Анатоль Мікалаевіч Маразевіч
Пераемнік Генадзь Уладзіміравіч Пальчык
Нараджэнне 23 сакавіка 1976(1976-03-23) (48 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Месца працы
Узнагароды
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

правіць

У 1994 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага на гістарычны факультэт па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны».

У 1998 годзе паступіў у аспірантуру БДПУ імя М.Танка і паспяхова скончыў яе ў 2001 годзе. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Адукацыя на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.)» (2002), мае званне дацэнта (2006). Марат Жылінскі займаў наступныя пасады: асістэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ імя М.Танка (2001—2003), намеснік дэкана па навучальнай працы БДПУ імя М.Танка (2003—2004), дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ імя М.Танка (2004—2006), навуковы сакратар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі (2006—2011). У красавіку 2011 года Жылінскі прызначаны на пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі па навуковай працы. 24 верасня 2012 года абраны дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 горада Мінска[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковая дзейнасць Марата Жылінскага накіравана на вывучэнне гісторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. За падрыхтоўку ў складзе аўтарскага калектыву навучальнага дапаможніка для агульнаадукацыйнай і вышэйшай школы «Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны)» стаў лаўрэатам стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006). У 2009 годзе ўзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2011). Марат Жылінскі — Аўтар 86 навуковых публікацый, у тым ліку 7 манаграфіяў (з іх 6 у сааўтарстве), 2 зборнікаў дакументаў, 7 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (у сааўтарстве)[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты, мае сына і дачку.

Цікавыя факты

правіць

Падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Марат Жылінскі знаходзіўся на шостай пазіцыі сярод самых багатых кандыдатаў, гадавы даход якога склаў 152 мільёны рублёў. Ён з’яўляецца акцыянерам домабудаўнічага камбіната (150 акцый) і «Белінвестбанка» (880 акцый)[2].

Зноскі

  1. а б Марат Геннадьевич Жилинский (руск.). Сайт Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (28 верасня 2012).(недаступная спасылка)
  2. Ягор Марціновіч. Намеснік Сяргея Гайдукевіча за год атрымаў даход больш за $500 тысяч . Наша Ніва (10 верасня 2012).