Маргарэта Карлстэт

Маргарэт Карлстэт (швед. Margareta Carlstedt, поўнае імя Margareta Nilsdotter Carlstedt; нар. 7 чэрвеня 1934) — шведская мастачка і графік.

Маргарэта Карлстэт
Род дзейнасці мастачка
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1934(1934-06-07) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Стакгольме. Вучылася дэкаратыўнаму жывапісу ў стакгольмскім мастацка-прамысловым каледжы Konstfack у 1951—1956 гадах, пасля чаго пачала прафесійную дзейнасць. Член шведскай Нацыянальнай арганізацыі мастакоў (Konstnärernas riksorganisation) і яе старшыня ў 1972—1974 гадах.

Маргарэт Карлстэт выконвае розныя віды работ: роспіс габеленаў, творы на кардоне, шкле і бетоне, а таксама манументальныя творы ў выглядзе фрэсак і вітражоў. З эмалевых фарфоравых плітак стварае творы ў грамадскіх месцах. Яе праца на стакгольмскай станцыі метро Mälarhöjden, выкананая ў 1965 годзе, дасягае даўжыні 145 метраў.

Выстаўляецца ў шведскіх гарадах. Некаторыя з яе работ прадстаўлены ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме і ў музеі Skissernas museum ў Лундзе.