Марк Аронавіч Зільберглейт

Марк Аронавіч Зільберглейт (28 лістапада 1949, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар хімічных навук (1991), прафесар.

Марк Аронавіч Зільберглейт
Дата нараджэння 28 лістапада 1949(1949-11-28) (74 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія паперы, кардону», 1980).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1975—2014, факультэт выдавецкай справы і паліграфіі, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія перапрацоўкі расліннай сыравіны; драўніна, цэлюлоза, лігнін і прадукты іх перапрацоўкі; метады аналізу; кінетыка працэсаў дэлігніфікацыі; прымяненне метадаў распазнавання выяў пры аналізе расліннай сыравіны; метады ацэнкі лёгкачытэльнасці і чытабельнасці тэксту.

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1980, 1999, 2009, 2010).

Бібліяграфія правіць

  • Химия и основы технологии процесса делигнификации древесины водными растворами уксусной кислоты : диссертация … доктора химических наук : защищена 01.06.1991 : утверждена 15.09.1991 / Зильберглейт Марк Аронович. — Минск, 1990.
  • Введение в специальную обработку текстовой информации : учебное пособие / М. А. Зильберглейт. — Минск, 2004.
  • Суб’ектыўная ацэнка лёгкачытэльнасцi гарнiтур / В. У. Токар, Л. I. Пятрова, М. А. Зільберглейт // Весцi Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi. Серыя гуманiтарных навук. — 2005. — № 1. — С. 106—113.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Зільберглейт Марк Аронавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 66.
  • Зільберглейт Марк Аронавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 157.
  • Зильберглейт Марк Аронович / Я. Г. Милешкевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 669.