Марыя Аляксандраўна Кісялёва

Марыя Аляксандрараўна Кісялёва (руск.: Мари́я Алекса́ндровна Киселёва; нар. 28 верасня 1974, Куйбышаў) — расійская сінхраністка, трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, трохразовая чэмпіёнка свету, дзевяціразовая чэмпіёнка Еўропы, заслужаны майстар спорту (2000). Дэпутат Маскоўскай гарадской думы VII склікання (2019—2024).

Марыя Аляксандраўна Кісялёва
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя сінхроннае плаванне
Клуб Дынама[d]
Нарадзілася 28 верасня 1974(1974-09-28)[1] (49 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 174 см
Вага 58 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачала працаваць на тэлебачанні ў 2001 годзе ў спартыўнай рэдакцыі на тэлеканале НТВ па запрашэнні Аляксея Буркова. У 2001—2002 гадах вяла навіны спорту ў праграме НТВ «Сёння». У гэты ж перыяд працавала карэспандэнтам на спартыўным канале «НТВ-Плюс» і на НТВ у праграмах «Сёння» і «Кагадзе». Пайшла з НТВ у траўні 2002 года, бо ў гэты час на тэлеканал вярнуўся стары склад спартовых каментатараў.

З 25 верасня 2001 года па 2 ліпеня 2005 года, адначасова са спартыўнай кар’ерай, была вядучай тэлегульні «Слабое звяно» на «Першым канале». Атрымала на гэтай ніве два званні — «Самая стыльная тэлевядучая» і «Дэбют года» (2001).

23 снежня 2002 года правяла адзін навагодні выпуск тэлегульні «Хто хоча стаць мільянерам?» замест Максіма Галкіна.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.