Марыя Ласніг (8 верасня 1919 — 6 мая 2014) — аўстрыйская мастачка, вядомая сваімі аўтапартрэтамі і тэорыяй «усведамлення цела». Яна была першай жанчынай-мастаком, якая выйграла Вялікую дзяржаўную прэмію Аўстрыі ў 1988 годзе і была ўзнагароджана Аўстрыйскім ганаровым знакам за навуку і мастацтва ў 2005 годзе. Ласінг жыла і выкладала ў Вене з 1980 года да канца жыцця.

Марыя Ласніг
ням.: Maria Lassnig
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 верасня 1919(1919-09-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 2014(2014-05-06)[4][5][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, мастак-гравёр, мастак-мультыплікатар, рысавальнік, скульптарка
Вучоба
Мастацкі кірунак феміністычнае мастацтва[d] і Ар інфармель
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1950-я гады ўваходзіла ў склад групы «Hundsgruppe», у якую ўваходзілі Арнульф Райнер, Эрнст Фукс, Антон Лемдэн, Эрык Браўэр і Вольфганг Халега. Група знаходзілася пад уплывам абстрактнага экспрэсіянізму і карцін у дзеянні. Нягледзячы на тое, што Ласніг пачынала кар’еру ў жывапісе абстрактных работ, яна заўсёды стварала аўтапартрэты. Да 1960 года яна адышла ад абстрактнага жывапісу і стала надаваць больш увагі чалавечаму целу і псіхіцы. З тых часоў яна намалявала сотні аўтапартрэтаў. З 1968 па 1980 гады Ласніг жыла ў Нью-Ёрку, дзе вывучала і стварала анімацыйныя фільмы, самым вядомым з якіх стаў «Kantate» (таксама вядомы як «Балада Марыі Ласніг»). У 1980 годзе яна вярнулася на радзіму, каб стаць прафесарам у Венскім універсітэце прыкладных мастацтваў, стаўшы першай жанчынай-прафесарам у нямецкамоўнай краіне.

Зноскі

  1. Maria Lassnig
  2. Maria Lassnig — 2008.
  3. https://awarewomenartists.com/artiste/maria-lassnig/ Праверана 29 снежня 2022.
  4. Maria Lassnig // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Maria Lassnig // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.derstandard.at/story/1397522652157/malerin-maria-lassnig-verstorben
  7. а б (unspecified title) Праверана 24 снежня 2023.
  8. https://kaernten.orf.at/stories/3152942/
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.