Масавае забойства ў Іванькаве

26 ліпеня 1925 года ў вёсцы Іванькава (Судзіслаўскі раён, Кастрамскі павет, Кастрамская губерня, РСФСР) мясцовы жыхар Рыгор Цімафеевіч Грачоў (руск.: Григорий Тимофеевич Грачёв), засмучаны даўнім канфліктам з іншымі сялянамі, забіў з паляўнічай стрэльбы 11 чалавек, яшчэ 8 параніў.

Масавае забойства ў Іванькаве
Месца нападу Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік в. Іванькава
Мэта нападу сяляне
Дата 26 ліпеня 1925
Спосаб нападу расстрэл
Зброя паляўнічая стрэльба
Загінулыя 11
Параненыя 9
Тэрарысты Рыгор Грачоў

Падзеі правіць

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года савецкая ўлада апублікавала Дэкрэт аб зямлі, які скасоўваў прыватную ўласнасць і пераразмяркоўваў зямлю паміж сялянамі[1].

У працэсе пераразмеркавання жыхар Іванькава Рыгор Грачоў не змог атрымаць жаданы ўчастак зямлі[2][3], прайграўшы суд суседзям, з якімі і дагэтуль меў складаныя адносіны. Мяркуючы, што не атрымаў належнай долі, ён пачаў планаваць помсту[4][5]. Раней Грачова ўжо абвінавачвалі ў забойстве, але апраўдалі[3].

Прадаўшы ўсю сваю маёмасць і адправіўшы жонку да сваякоў[4], 26 ліпеня 1925 года Грачоў падпаліў хаты сваіх суседзяў. Гаспадары ў той момант працавалі ў полі[5]. Калі сяляне вярнуліся гасіць пажары, мужчына распачаў страляніну, забіў 11 чалавек і параніў 8[2]. Стралок таксама атакаваў пажарных, якія прыбылі з суседняга горада[6]. Потым ён забіў 8—12 коней. Да канца расправы 13 з 14 двароў у Іванькаве былі спалены дашчэнту[7].

Пасля нападу Грачоў уцёк з месца здарэння[6], але пазней арыштаваны міліцыяй. Суд прызнаў, што ён дзейнічаў у свядомым стане і прысудзіў да 20 гадоў пазбаўлення волі. З-за памылкі чыноўнікаў мужчына выйшаў на волю ўсяго праз 10 гадоў[3]. Далейшы яго лёс невядомы[2][8].

Заўвагі правіць

  1. Siegelbaum, Lewis. First Bolshevik Decrees (англ.). Seventeen Moments in Soviet History (17 чэрвеня 2015). Праверана 22 ліпеня 2023.
  2. а б в Николаева, Зинаида (2020-04-29). "Дело Грачева. Один против всех, все против одного" [Grachev's case. One against all, all against one]. Проза.ру [руская]. Праверана 2023-08-19.
  3. а б в Лаговский, Александр (2015). "Дело Грачёва" [Grachev's Case]. «ВСЁ БЫЛО ИМЕННО ТАК…»: Книга воспоминаний о Костроме и костромичах ХХ века ["EVERYTHING WAS JUST LIKE THAT...": A book of memoirs about Kostroma and Kostromians of the twentieth century] (PDF) [руская]. Kostroma: Линия График Кострома. pp. 169–183 – via Соборная библиотека.
  4. а б "Foreign News: Revenge". TIME [амерыканская англійская]. 1925-08-17. ISSN 0040-781X. Праверана 2021-06-25.
  5. а б "Farmer Slays 17 Neighbors - Village Burned Down By Crazed Peasant". The Toledo News-Bee [амерыканская англійская]. Vol. 50, no. 193. United Press. 1925-08-19. p. 17. Праверана 2021-06-25 – via Google News Archive.
  6. а б "Peasant Fires Village". Western Mail [аўстралійская англійская]. Vol. 40, no. 2073. Western Australia. 1925-10-22. p. 20. Праверана 2023-05-27 – via Trove.
  7. "Incendiaire et criminel" [Incendiary and criminal]. Gazette de Laussane [швейцарская французская]. Vol. 128, no. 217. 1925-08-07. p. 4. Праверана 2021-06-25 – via Le Temps.
  8. Евгеньев, Сергей (2014-07-29). "Губерния и война" [The province and the war]. Информационного агентства МАНГАЗЕЯ. Праверана 2023-08-19.

Спасылкі правіць