Масавае забойства ў Дубоне і Шэпшыне

Увечары 4 мая 2023 года 21-гадовы Ураш Блажыч[1][2], узброены аўтаматам, адкрыў агонь з аўтамабіля ў Дубоне і Шэпшыне, вёсках муніцыпалітэта Младэнавац, Бялград, Сербія, і Мала-Араш’е, Смедарава, забіўшы прынамсі восем чалавек, у тым ліку супрацоўніка паліцыі. Яшчэ чатырнаццаць асоб атрымалі раненні. На наступны дзень нападнік арыштаваны недалёка ад Крагуеваца. Страляніна адбылася неўзабаве пасля нападу на пачатковую школу ў Бялградзе.

Масавае забойства ў Дубоне і Шэпшыне
Месца нападу Сербія Сербія
Дата 4 мая 2023
Спосаб нападу расстрэл
Зброя аўтамат
Загінулыя 8
Параненыя 14

Зноскі

правіць

Спасылкі

правіць