Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён

Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён — масавае забойства, здзейсненае 15 снежня 2020 года ў Эфіопіі падчас вайны ў Тыграі. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), 750 чалавек, будучы ў царкве Маці Божай Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храма і расстраляны ўрадавай арміяй і саюзнымі баевікамі Фано на плошчы перад будынкам[1][2][3]. Перад забойствамі адбыўся канфлікт паміж грамадзянскімі і ваеннымі, так як людзі ў царкве меркавалі, што салдаты, якія размясціліся на суседняй плошчы, хацелі забраць Каўчэг Запавету — хрысціянскую рэліквію, якая, згодна з сцвярджэннем Эфіопскай праваслаўнай царквы, захоўваецца менавіта ў Марыям Цыён. Вернікі, не правільна зразумеўшы дзеянні ваеннаслужачых, паспрабавалі аказаць ім супраціў, на што апошнія адказалі агнём, а затым і мэтанакіраванай расправай[3][4].

Па падліках Human Rights Watch, загінула 345 чалавек[5]. У Amnesty International назвалі лічбу ў 400[6], а ў Associated Press — 800 чалавек[7]. Трэба дадаць, што тут улічаны не толькі пацярпелыя ў царкве, але і ва ўсім Аксуме за лістапад—снежань таго ж года.

Паколькі 11 студзеня 2021 года ўведзена забарона на ўезд журналістаў у рэгіён Тыграй, навіны аб гэтых падзеях упершыню з’явіліся праз больш чым два тыдні[4].

У адказ на бойню ў царкве Маці Божай Сіёна, прадстаўнік МЗС Польшчы заявіў: «Мы рашуча асуджаем вінаватых у гэтым варварскім злачынстве, здзейсненым у месцы адпраўлення культу. Мы чакаем, што эфіопскія ўлады неадкладна зробяць усё магчымае, каб высветліць яго абставіны і пакараць вінаватых». Польшча таксама заклікала бакі канфлікту ўстрымлівацца ад гвалту і паважаць правы чалавека, забяспечваць бяспеку грамадзянскага насельніцтва і належным чынам абараняць месца адпраўлення культу і свабоду рэлігіі[8].

Зноскі

  1. Situation Report EEPA HORN No. 50 – 09 January 2021. Europe External Programme with Africa (9 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2021.
  2. Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021. Europe External Programme with Africa (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
  3. а б Situation Report EEPA HORN No. 53 – 12 January 2021. Europe External Programme with Africa (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  4. а б Massacre at Tigray's Mariam of Zion cathedral in Aksum. Eritrea Hub (11 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  5. Ethiopia: Eritrean Forces Massacre Tigray Civilians. Human Rights Watch (5 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 9 сакавіка 2021.
  6. The massacre in Axum. Amnesty International (26 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 27 лютага 2021.
  7. 'Horrible': Witnesses recall massacre in Ethiopian holy city, Associated Press (18 лютага 2021). Праверана 18 лютага 2021.
  8. Polish statement regarding the massacre in front of the Church of Our Lady Mary of Zion in Aksum..