Мастэрс 1975 (снукер)

Мастэрс 1975 (англ.: Masters 1975, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1975 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 17 студзеня 1975 года ў «West Centre Hotel», у Лондане. Турнір стаў першым розыгрышам Мастэрс, які пасля стаў адным з найбуйнейшых снукерных турніраў. Спонсарам турніру стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £4,800, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1975
Сезон 1974/1975
Тэрміны 13 — 17 студзеня 1975
Арэна «West Centre Hotel»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £4,800
Прызавыя пераможцы £2,000
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джон Спэнсэр
Фіналіст Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Лік 9:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 10
Колькасць матчаў 9
Колькасць соценных серый 0
Найвышэйшая серыя 92 (Джон Спэнсэр)
Мастэрс1976→

У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.

Пераможцам турніру стаў англічанін Джон Спэнсэр, які перайграў у фінальным паядынку валійца Рэя Рыярдана - 9:8.

Спасылкі

правіць