Матрона Сцяпанаўна Нагавіцына

Матрона Сцяпанаўна Нагавіцына (6 лістапада 1991, Мугудай, Чурапчынскі ўлус, Якуція) — расійская спартсменка, шашыстка. Чэмпіёнка свету 2015 (рапід), самая юная чэмпіёнка Расіі сярод жанчын (2006), прызёр чэмпіянату Еўропы сярод жанчын (бронза, 2004). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету па міжнародных шашках 2010 года[1]. Шматразовая чэмпіёнка Еўропы і Расіі сярод дзяўчын[2]. Чэмпіёнка Кубка свету па міжнародных шашках (2010 год). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2004, 2008 гады). Чэмпіёнка Расіі (2006, 2010), срэбны прызёр чэмпіянату Расіі па міжнародных шашках (2009). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2007) па хуткай гульні. Чэмпіёнка свету (2008, 2009) сярод юніёрак, чэмпіёнка Еўропы (2001, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2010 гады) і Расіі (2000, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007) сярод дзяўчын па міжнародных і рускіх шашках. Неаднаразовая чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Расіі сярод клубаў.

Матрона Нагавіцына
руск.: Матрёна Степановна Ноговицына
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Матрона Сцяпанаўна Нагавіцына
Спецыялізацыя шашкі
Клуб Ніжняе-Ленскае
Нарадзілася 6 лістапада 1991(1991-11-06) (32 гады)
Мугудай
Грамадзянства  Расія
Трэнеры Мікалай Кычкін-II, Аляксандр Георгіеў

Міжнародны гросмайстар, міжнародны майстар (2007), майстар спорту Расіі (2006).

Выступае за ШВСМ РС(Я) і шашачны клуб «Ніжняе-Ленскае» (абодва — з 2007 года).

Трэнуецца ў Кычкіна Мікалая Мікалаевіча (малодшага) і Аляксандра Сяргеевіча Георгіева.

Зноскі

  1. "Ноговицына — третья на чемпионате мира по шашкам" [руская]. Championat.ru. 2010-10-28. Архівавана з арыгінала 30 кастрычніка 2010. Праверана 2011-03-03.
  2. Юрий Черток (2009-04-24). "Международные шашки". Спорт-Экспресс. Праверана 2011-03-04.

Спасылкі правіць