«Матч ТВ»расійскі федэральны агульнадаступны канал пра спорт і здаровы лад жыцця. Транслюе спартыўныя падзеі, навіны, аналітычныя і забаўляльныя праграмы, рэаліці- і ток-шоу, дакументальныя цыклы, шоў пра здаровы лад жыцця, мастацкія фільмы і серыялы пра спорт. Спартыўнымі каментатарамі канала з’яўляюцца Дзмітрый Губерніеў[ru], Георгій Чарданцаў, Нобель Арустамян, Канстанцін Геніч. Вядучыя канала — Яўген Савін, Соф’я Тартакова, Марыя Орзул, Павел Занозін. Вяшчае 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, 365 дзён у годзе. Аддзяленні тэлеканала ёсць у Екацярынбургу, Казані, Краснаярску, Растове-на-Доне, Санкт-Петебурге, Уфе, Хабараўску.[1][2][3]

Зноскі

  1. Максимилиан Алфимов. «Матч ТВ» покажет Кубок Африки(руск.), Sports.ru (2019-06-17, 19:51). Праверана 18 чэрвеня 2019.
  2. СМИ: «Барселона» рассмотрит вариант с возвращением Неймара только после публичных извинений форварда(руск.), «Матч ТВ» (2019-06-18 11:25). Праверана 18 чэрвеня 2019.
  3. СМИ: «Спартак» намерен расторгнуть контракт с Глушаковым(руск.), «Матч ТВ» (2019-06-18 16:07). Праверана 18 чэрвеня 2019.

СпасылкіПравіць