Маці Божая Жываносная крыніца (Чонкі)

Ікона з в. Чонкі

Маці Божая Жываносная крыніца — абраз XVI стагоддзя, выяўлены ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёна[1].

Маці Божая Жываносная крыніца
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера
Тэхніка тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-60)

Апісанне правіць

Кампазіцыя падзяляецца на два ярусы. Знізу вакол шматграннага басейна адлюстраваныя людзі розных слаёў у чырвоным, зялёным, сінім, жоўтым, белым, чорным адзенні, якія прагнуць вылечыцца, ачысціцца[2]. Зверху ў храме на троне сядзіць Маці Божая ў зялёным хітоне, жоўтым мафорыі, з дзіцем у зялёным хітоне, ружовым гімаціі, якая благаслаўляе дзвюма рукамі[2]. За тронам стаяць архангелы Міхаіл і Гаўрыіл з шэрымі і ружовымі крыламі ў чырвоным, зялёным адзенні, з зярцаламі і кіямі ў руках. Злева на фоне пейзажу з ракой — імператар Леў I у чырвонай мантыі паказвае хвораму ў жоўтым адзенні на лекавую крыніцу каля Канстанцінопаля, дзе ў V стагоддзі ім быў пабудаваны храм. У гонар гэтага ў Візантыі адбывалася свята абнаўлення Маці Божай, названай «Жываноснай крыніцай». Палі цёмна-зялёныя[2].

Паходжанне правіць

Абраз выяўлены ў 1918 годзе ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[2].

Раскрыты ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні В. В. Філатавым  (руск.), А. М. Мішуковай у 1954-57 гадах (Масква)[2].

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  2. а б в г д Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 28-29.