Машына Цьюрынга — мадэль матэматычнай машыны, створаная для вызначэння паняцця алгарытму.

Гісторыя стварэння

правіць

Машына створана Аланам Цьюрынгам у 1936 годзе.

Апісанне машыны

правіць

Інтуітыўнае

правіць

Машына складаецца з наступных частак:

  • Бясконцая стужка, падзеленая на ячэйкі. Кожная ячэйка ўтрымлівае пэўнае значэнне ці сімвал, які абазначае, што яна з’яўляецца пустой.
  • Галоўка — паказвае на пэўную ячэйку, з якой вядзецца праца ў дадзены момант. Галоўка можа змяняць значэнне ячэйкі і перамяшчацца ўправа ці ўлева.
  • Рэгістр стану — захоўвае інфармацыю пра стан машыны. Стан вызначае наступны крок і можа змяняцца падчас працы.
  • Табліца дзеянняў — апісанне магчымых дзеянняў у залежнасці ад стану машыны і значэння ячэйкі, на якую паказвае галоўка.

Фармалізаванае

правіць

Машыну можна апісаць наступным чынам:

 

дзе:

  азначае канечнае мноства станаў.

  — канечны алфавіт стужкі.

  — канечны пачатковы алфавіт.

  — пачатковы стан машыны.

  — сімвал, які абазначае пустую ячэйку.

  — мноства канечных станаў (станаў, пры якіх машына скончвае працу).

 

Разнавіднасці

правіць

Дэтэрмінаванай машынай Цьюрынга называецца машына, у якой для кожнай   апісанае толькі адно дзеянне. У іншым выпадку машына называецца недэтэрмінаванай.

Шматстужкавая машына Цьюрынга

правіць

Шматстужкавая машына Цьюрынга адрозніваецца тым, што складаецца з некалькіх стужак і, адпаведна, з некалькіх галовак. У такім разе апісанне функцыі выглядае наступным чынам:

 

Звярніце увагу, што стан апісваецца для ўсёй машыны, а не для кожнай галоўкі асобна.

У шматстужкавай машыне першая стужка звычайна называецца стужкай увядзення, апошняя — вывядзення, а сярэднія — працоўнымі.