Маісееўшчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Маісе́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Маісееўшчына. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.

Маісееўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Маісееўшчына
Дата ўтварэння 26 жніўня 1959
Насельніцтва (2019) 1 793
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222151
Код аўтам. нумароў 5

26 жніўня 1959 года цэнтр Траянаўскага сельсавета Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці БССР перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. 17 жніўня 1963 года з часткі сельсавета (23 населеныя пункты: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа) зноў утвораны Траянаўскі сельсавет[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Паўлаўцы, Сокалы і Старое Янчына)[3], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Траянаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцберг, Траянаўка і Фралоўка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1198 чалавек[5], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 1793 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.