Медаль Перкіна — узнагарода амерыканскага падраздзялення Таварыства хімічнай прамысловасці для навукоўца, які пражывае ў ЗША за «інавацыі ў галіне прыкладной хіміі, вынікам якіх стаў значны камерцыйны поспех». Уручаецца штогод. Лічыцца вышэйшай узнагародай ЗША ў галіне хімічнай прамысловасці.

Медаль Перкіна

Узнагарода была заснаваная ў 1906 годзе ў гонар 50-годдзя з моманту адкрыцця мавеіна — першага ў свеце сінтэтычнага фарбавальніка, які адкрыў хімік Уільям Генры Перкін і названая яго імем. Першая ўзнагарода была ўручана Уільяму Перкіну падчас яго візіту ў ЗША за год да смерці. Наступная ўзнагарода была ўручана ў 1908 годзе і з тых часоў прысуджаецца штогод.