Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі

Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі — мемарыяльны комплекс у Баранавічах.

Помнік
Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі
53°07′24,30″ пн. ш. 26°02′24,40″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Баранавічы
Дата пабудовы 1991 год

ГісторыяПравіць

У 1941 годзе па загаду Сталіна ў Падмаскоўным горадзе Моніна быў сфармiраваны 203-і гвардзейскі полк цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў дальняй авіяцыі, які камплектаваўся лепшымi лётчыкамі грамадзянскай і палярнай авіяцыі. Ужо ў пачатку жніўня 1941 года полк нанёс свой першы бомбавы ўдар на Берлін.

10 экіпажаў пад кіраўніцтвам камбрыга М. Вадап’янава паспяхова справіліся з гэтай задачай. 11 лётчыкаў палка сталі Героямi Савецкага Саюза. Пасля вайны да 1944 года полк размяшчаўся ў Баранавічах, дзе ў 1991 годзе, на тэрыторыі яго дыслакацыі, быў адкрыты мемарыяльны комплекс у памяць аб лётчыках палка. Комплекс быў адкрыты да 50-годдзя з моманту стварэння палка. У 2001 годзе ён быў асвечаны свяшчэннікам праваслаўнай царквы Маскоўскай Патрыярхіі Канстанцінам.

АпісаннеПравіць

У цэнтры на невялікай гарызантальнай пляцоўцы, да якой вядуць ступені, усталявана вертыкальная ў плане частка сцяны, на якой зроблены выявы эмблемнага знака паветраных сіл і ордэнскай стужкі з лічбамі 1941-1991. Ад яе ўправа і ўлева адыходзяць стылізаваныя зубцы, падобныя да зубцоў Крамлёўскай сцяны, у якіх ва ўглубленнях пералічаны імёны Герояў Савецкага Саюза і загінуўшых лётчыкаў, якія змагаліся ў радах 203-га палка[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Г. К. Кисялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнік). «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5