Мерытсегер
Мерытсегер (стар.-егіп. «аматарка цішыні») — у старажытнаегіпецкай міфалогіі багіня Фіванскага некропаля, заступніца могілак і будаўнікоў магільняў. Лічылася, што Мерытсегер ахоўвае могілкі і спакой памерлых. Адлюстроўвалася ў выглядзе ільва ці жанчыны з галавой змяі. Цэнтр культу Мерытсегер — пасёлак (у раёне сучаснага Дэйр-эль-Медына), дзе жылі рамеснікі — будаўнікі магільняў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/04/Meretseger.svg/220px-Meretseger.svg.png)
У культуры
правіцьБагіні Мерытсегер прысвечаны альбом «Культ Мерытсегер» расійскага выканаўцы Senmuth.