Металург (лядовы палац, Жлобін)
Лядо́вы пала́ц «Металу́рг» — спарткомплекс у горадзе Жлобін Гомельскай вобласці Беларусі. Уведзены ў эксплуатацыю 29 снежня 2006 года[1]. Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакею з шайбай, спаборніцтваў па фігурнаму катанню, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Трыбуны размешчаны С-падобна, умяшчальнасць палаца складае 2018 гледачоў.
Лядовы палац «Металург» | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Жлобін, Беларусь |
Пабудаваны | 2005—2006 |
Адкрыты | 29 снежня 2006 |
Хатняя каманда | «Металург» (Жлобін) |
Умяшчальнасць | 2018 |
Памеры поля | 30х60 |
Лядовы палац уваходзіць у склад фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага комплексу «Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванню горада Жлобіна». Арэна з'яўляецца хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Металург», які выступае ў беларускай экстралізе, а таксама базай для дзіцячых хакейных секцый. У палацы працуюць залы сілавой падрыхтоўкі, кардыя-трэнажораў, аэробікі і настольнага тэніса. У свабодны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.
Зноскі
- ↑ История создания ХК «Металлург» . Официальный сайт ХК «Металлург-Жлобин». Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2010.