Метопа
(Пасля перасылкі з Метоп)
Мето́па (μετόπη — прастора паміж вачамі) — у архітэктуры элемент фрыза дарычнага ордара ў выглядзе каменных або керамічных пліт, якія запаўняюць прамежкі паміж дзвюма трыгліфамі. Метопы нярэдка ўпрыгожваліся рэльефамі, радзей — жывапісам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/DoricParthenon.jpg/200px-DoricParthenon.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/AC_marbles.jpg/150px-AC_marbles.jpg)
Да развіцця каменнай архітэктуры метопамі звалі прамавугольныя прамежкі паміж тарцамі бэлек перакрыцця, якія выходзяць на фасад будынка.
Літаратура
правіць- Robertson, D. S. (1929) Handbook of Greek and Roman Architecture. Cambridge: Cambridge University Press.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Метопа