Метэазонд
Метэазонд — беспілотны аэрастат, прызначаны для вывучэння атмасферы. Складаецца з гумавай ці пластыкавай абалонкі, напоўненай вадародам ці геліем, і падвешанага да яе кантэйнера з апаратурай.
Прыборы дазваляюць вымяраць ціск паветра, вільготнасць, тэмпературу і іншыя параметры. Замеры перасоўвання шара дазваляюць вызначаць хуткасць ветра на розных вышынях. Інфармацыя, як правіла, перадаецца па радыё («радыёзонд»). Да ўкаранення радыё на метэазондах устанаўлівалі метэарографы, якія трэба было вяртаць на зямлю. Калі шар запускаюць толькі для вымярэння хуткасці ветру, то яго называюць «шар-пілот».
Вышынныя метэазонды могуць дасягаць вышыні 30-40 км. Рэкорд вышыні для ўльтратонкага поліэтыленавага метэазонда з дыяметрам 60 м складае 53,7 км (20 верасня 2013 года, Японія, Ціхі акіян).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Метэазонд