Монькава
Мо́нькава[1] (трансліт.: Mońkava, руск.: Моньково) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Межаўскага сельсавета.
Вёска
Монькава
|
Гісторыя
правіцьУ 1792 годзе ў складзе маёнтка Межаўскі Ключ Любамірскіх (каля 10 двароў). У 1910 годзе вёска ў Машкоўскай воласці Аршанскага павета, дзе было 12 двароў і 83 жыхары. За вёскай былі замацаваны 103 дзесяціны зямлі. У 1929 годзе створаны калгас «Ясная паляна». Па стане на 1 студзеня 1998 года налічвалася 17 двароў і 33 жыхары[2]. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Стайкаўскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх