Мора Кракена
Мора Кракена (лац.: Kraken Mare) — найбуйнейшае вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна). Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, каардынаты: 68°00′ пн. ш. 310°00′ з. д. / 68,0° пн. ш. 310,0° з. д. Мора было выяўлена ў 2007 годзе зондам Касіні і праз год было названа ў гонар Кракена — міфічнага марскога монстра. З дапамогай радыёлакацыйнай здымкі было ўстаноўлена, што мора Кракена вуглевадароднае.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Kraken_mare.jpg/250px-Kraken_mare.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/PIA10008_Seas_and_Lakes_on_Titan.jpg/250px-PIA10008_Seas_and_Lakes_on_Titan.jpg)
Дыяметр мора 1170 км, плошча каля 400 000 км². Такім чынам, мора Кракена блізка па памерах да Каспійскага мора[1] на Зямлі. У паўночнай частцы мора знаходзіцца востраў Майда Інсула.
У рамках планаванай місіі па даследаванню Тытана, зондам будзе вызначаны дакладны хімічны састаў і глыбіня Мора Кракена.
Зноскі
- ↑ Касіні-Гюйгенс: фатаграфіі (англ.)
Спасылкі
правіць- Карта паўночнага полюсу Тытана (англ.)
- Азёры Тытана (англ.)