Морпет
Морпет (англ.: Morpeth) — горад у Англіі, Вялікабрытанія. Адміністрацыйны цэнтр цырыманіяльнага графства Нартумберленд. Размешчаны ў Паўночна-Усходняй Англіі на рацэ Вансбек, якая ўпадае ў Паўночнае мора.
Морпет
| ||||||||||||||
Горад знаходзіцца за 1 км ад аўтамабільнай трасы A1, якая злучае сталіцу Англіі Лондан і сталіцу Шатландыі Эдынбург. Адміністрацыйным цэнтрам графства Нартумберленд горад стаў у 1981 годзе. У час перапісу насельніцтва 2001 года ў горадзе налічвалася 13833 жыхары.
- ↑ Parish Profiles // 2021 United Kingdom census — Office for National Statistics. Праверана 5 жніўня 2024.