Муга́м (азерб.: Muğam, مقام), ці Мугама́т (азерб.: Muğamat) — адзін з асноўных жанраў азербайджанскай традыцыйнай музыкі[1], шматчасткавы вакальна-інструментальны твор. Мугам — гэта таксама агульная назва ладоў азербайджанскай музыкі[2]. Мугаму характэрны імправізацыйны тып меладычнага разгортвання на аснове пэўнага мугам-лада[3]. Мугам выконваюцца як цалкам (дэстгях), так і па частках спеваком-салістам (ханендэ) з iнструментальным суправаджэннем або ў выглядзе сольных інструментальных твораў (на тары  (руск.), кеманчы  (руск.) і інш.)[2].

Ханендэ  (руск.) Сеід Шушынскі  (руск.) (другі злева) са сваім ансамблем у 1916 годзе
Паштовая марка Азербайджана, прысвечаная мугаму

У 2008 годзе ЮНЕСКА аб’явіла мугам адным з шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[4].

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Беляев В. М. Азербайджанская народная песня // Беляев В. М. О музыкальном фольклоре и древней письменности. М.: Советский композитор, 1971, с.108-162. (первая публикация статьи, написанной в 1960).
  • Энциклопедия азербайджанского мугама. Баку: Фонд Гейдара Алиева и др., 2012. 264 с.

Зноскі

  1. Folk music of Azerbaijan
  2. а б А. Дж. Аббасов. Мугам // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — Москва: Советская энциклопедия, 1973—1982.
  3. Мугам // Современная энциклопедия. — 2000.
  4. Мугам на партале ЮНЕСКА (англ.)

Спасылкі

правіць