«Мудраракшаса», або «Мудра-Ракшаса» (санскр. मुद्राराक्षसम्, Mudrârâkshasam, «Пярсцёнак Ракшасы») — індыйская гісторыка-палітычная драма Вішакхадаты, датуецца IV-VII стагоддзямі[1]. Галоўная дзейная асоба — брахман Чанак’я, які граў галоўную ролю ў знішчэнні дынастыі Нанда і ўзвядзенні на сталец цара Чандрагупты.

Мудраракшаса
मुद्राराक्षसम्
Аўтар Вішакхадата
Мова арыгінала Санскрыт
Персанажы Чандрагупта Маур'я, Чанак'я і Malayaketu[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У п’есе Ракшаса, былы міністр скінутага цара Нанды, не хоча скарыцца новаму цару Чандрагупце і намагаецца яго загубіць. Радца Чандрагупты, брахман Чанак’я, намагаецца схіліць Ракшасу на бок Чандрагупты праз інтрыгі і замовы.

Назва правіць

У назве «Mudrârâkshasam» два словы, якія перакладаюцца як «Пячатка» або «Пярсцёнак з пячаткай», і ўласнае імя «Ракшаса». Ёсць варыянт перакладу «з дапамогай пярсцёнка ўзяты (у палон) Ракшаса».[2]

Змест правіць

 
Маной Джашы ў ролі Чанак’і, у тэатры Ravindra Bhavan Bhopal, 2015 г.

Аднойчы цар Нанда выгнаў Чанак’ю з каралеўскай рады. Праз гэтую абразу Чанакья пакляўся не збіраць валасы ў прычоску брахмана (шікху), пакуль не будзе разбурана каралеўства Нанда, а яго паслядоўнікі не адракуцца ад цара.

Чанак’я вырашыў узвесці на сталец Чандрагупту, сына Нанда ад адной з малодшых жонак. Чанак’я спрыяў таму, каб Чандрагупта заключыў ваенны саюз з царом Парватай. Яны дамовіліся падзяліць тэрыторыю Нанда пароўну пасля заваёвы. Яны сабралі арміі з суседніх зямель, уварваліся ў сталіцу Паталіпутру і зрынулі Нанду.[3]

Смерць Парваты і прыход да ўлады Малаякету правіць

Першы дарадца Нанды, Ракшаса, бег з Паталіпутры і працягваў супраціўляцца заваёвам. Ён адправіў атрутную дзяўчыну (вішаканья) у палац, каб яна забіла Чандрагупту. Чанак’я падманам вымусіў дзяўчыну атруціць Парвату, і абвінаваціў гэтай смерці Ракшасу. Але сын Парваты, Малаякету, даведаўся праўду пра смерць бацькі, і адправіўся ў лагер Ракшасы. Шпіён Чанак’і па імі Бхагураяна прыкінуўся яго сябрам, і адправіўся з царэвічам.

Ракшаса працягваў спробы пазбавіцца ад Чандрагупты, але яго планы раз за разам бурыў Чанакья. Адзін раз ён падаслаў да Чандрагупты забойцаў праз падземны тунэль. Чанакья ўбачыў, што мурашы каля сцяны носяць рыс, зразумеў, што ўнутры хтосьці ёсць, і загадаў іх знайсці і пакараць смерцю.

Тым часам на трон замест нябожчыка Парваты ўзышоў яго брат, Вайрадхака. Чанак’я пераканаў яго, што гэта Ракшаса забіў яго брата, і паабяцаў яму палову тэрыторыі Нанда. Аднак на самай справе ён збіраўся забіць Вайрадхаку. Ён ведаў, што галоўны архітэктар Паталіпутры быў прыхільнікам Ракшасы. Ён папрасіў архітэктара збудаваць трыўмфальную арку на шляху ўрачыстага шэсця Чандрагупты падчас свята. Гэта шэсце ён запланаваў праводзіць апоўначы, нібыта з-за ўдалага размяшчэння зорак, але на самой справе таму, што ў цемры было дрэнна відаць. Ён запрасіў Вайрадхаку заехаць у горад першым, на слане Чандрагупты і ў асяроддзі яго воінаў. Як ён і чакаў, прыхільнікі Ракшасы абрынулі трыўмфальную арку. Вайрадхака загінуў, а ў забойстве абвінавацілі Ракшасу.

Тады Малаякету і Ракшаса заключылі саюз з пяццю царамі суседніх дзяржаў. А ў сталіцы агент паведаміў Чанак’е, што тры прыхільнікі Ракшасы яшчэ застаюцца ў горадзе: манах-джайн Джыва-сідхі, пісар Шаката-даса і ювелір Чандана-даса. З іх Джыва-сідхі на самай справе быў шпіёнам Чанак’і, але іншыя пра гэта не ведалі. Чандана-даса схаваў жонку Ракшасы, і яна страціла пярсцёнак з пячаткай (мудра). Агент скраў гэты пярсцёнак і прынёс Чанак’е. З гэтай пячаткай Чанакья адправіў Малаякету ліст, у якім папярэджваў, што яго саюзнікі збіраюцца здрадзіць яму. Таксама ён загадаў саюзнікам Чандрагупты зрабіць выгляд, быццам яны дэзерціравалі, і далучыцца да Малаякету. І нарэшце, Чанак’я загадаў зрабіць замах на жыццё пісара Шаката-дасы, але дазволіў іншаму свайму шпіёну Сідхартаке выратаваць яго і прадставіцца агентам Шакаты-дасы. Пасля гэтага шпіён павёў выратаванага да Ракшасы.

Сідхартака паказаў Ракшасе пярсцёнак і заявіў, што знайшоў яго ў доме Шакаты-дасы. У падзяку Ракшаса даў яму ўпрыгажэнні, якія раней дарыў яму Малаякету. Праз некаторы час іншы агент Чанак’і пераапрануўся ювелірам і прадаў Ракшасе ўпрыгажэнні нябожчыка Парваты.

Малаякету разрывае саюз з пяццю царамі правіць

Ракшаса паслаў сваіх шпіёнаў у палац Чандрагупты пад выглядам музыкаў. Але Чанак’я ўжо ведаў аб гэтым плане ад сваіх шпіёнаў. Таму перад шпіёнамі Чанак’я і Чандрагупта разыгралі лютую сварку. Цар быў незадаволены першым дарадцам, і заявіў, што Ракшаса падышоў бы куды лепш.

У той жа час Малаякету побач з домам Ракшасы размаўляў са сваім сябрам, Бхагураянай, які быў шпіёнам Чанак’і. Бхагураяна хацеў распаліць недавер паміж міністрамі, і казаў Малаякету, што Ракшаса ненавідзіць толькі Чанак’ю, а сам не супраць таго, каб служыць Чандрагупце. У канцы гэтай размовы да Ракшасы прыходзіць пасланец і кажа, што Чандрагупта споўніўся недаверу да Чанак’і і хацеў бы бачыць дарадцам Ракшасу.

Малаякету вырашае, што Ракшасе давяраць нельга, і збіраецца напасці на Паталіпутру без яго. Ён просіць манаха Джыва-сідхі прадказаць найлепшы час для нападу. Джыва-сідхі, шпіён Чанак’і, адказвае, што лепшы час для нападу — ужо цяпер.

Неўзабаве шпіён Сідхартха пераапранаецца ганцом і дазваляе сябе злавіць з падробленым лістом ад Ракшасы да Чандрагупты, на якім пячатка яго пярсцёнка. У лісце «Ракшаса» кажа, што ён згодны замяніць Чанак’ю на пасадзе першага дарадцы. Таксама ён піша, што пяць саюзнікаў Малаякету дамовіліся перайсці на бок Чандрагупты ў абмен на зямлю і багацці. Малаякету кліча да сябе Ракшасу, і калі той прыходзіць, на ім упрыгажэнні Парваты. Малаякету бачыць на Ракшасе ўпрыгажэнні свайго бацькі і пераконваецца, што супраць яго змова. У лютасці ён забівае пяцярых сваіх саюзнікаў.

Ракшаса прадухіляе смяротную кару сябра правіць

Астатнія саюзнікі Малаякету пакідаюць яго, абураныя яго злачынствам. Ракшаса ўцякае з дапамогай шпіёнаў Чанак’і. Іншы шпіён выдае сябе за пасланца ювеліра Чандана-даса, дамагаецца сустрэчы з Ракшасай і кажа, што ювеліра і яго сям’ю збіраюцца караць смерцю за тое, што адмаўляецца выдаць, дзе хаваецца Ракшаса з сям’ёй.

Ракшаса адпраўляецца ў Паталіпутру, каб здацца Чандрагупце і выратаваць свайго сябра ад пакарання. Чанак’я здзіўлены яго адданасцю сябру і прапануе памілаванне. Ракшаса клянецца Чандрагупце ў вернасці і згаджаецца стаць першым дарадцам, і просіць адпусціць Чандана-дасу і дараваць Малаякету.

Такім чынам, апошні паслядоўнік ранейшага цара Нанда пераходзіць на бок Чандрагупты. Чанак’я збірае свае валасы ў прычоску брахмана і адмаўляецца ад тытула.

Пераклады правіць

  • Упершыню перакладзена з санскрыта на хіндзі ў 1875—1876 гадах, пераклад публікаваўся часопісам «Балабадхіні»[4]. На рускую мову перакладзена ў 1959 годзе Уладзімірам Эрманам.

Зноскі

  1. Manohar Laxman Varadpande (1 September 2005). History Of Indian Theatre. Abhinav Publications. pp. 223-. ISBN 978-81-7017-430-1. Retrieved 6 June 2012.
  2. Издание Академии Наук СССР, 1959. — С. 149—150.
  3. Trautmann 1971, pp. 36-37.
  4. Вестник, т. 17-18. — Изд-во МГУ, 1962. — С. 22.